BE RU EN

За чый кошт балююць чыноўнікі?

  • 6.07.2016, 9:54

Гарадзенскія анархісты вырашылі нагадаць жыхарам горада, за чый кошт чыноўнікі балююць падчас чумы.

Аўтарамі графіці, фота якіх былі размешчаныя ўчора ў інтэрнэце, былі актывісты руху анархістаў.

На сайце revbel.org з'явіліся новыя фатаграфіі і названы прычыны правядзення акцыі:

«У той час, калі па ўсёй краіне набірае абароты беспрацоўе, рабочых працягваюць звальняць, пакідаючы іх ні з чым у той час, калі ўводзяцца вар'яцкія законы, падаткі і папраўкі аб легальным рабстве, калі цэны растуць у геаметрычнай прагрэсіі, у гэты час улады праводзяць парады і за нашы грошы падымаюць сабе настрой. Кіламетры сапсаванага асфальту і тысячы літраў гаручага - за ўсё гэта заплацілі з нашых кашалькоў. Яны вельмі спадзяваліся на вялікую публіку і што іх паказушныя парады падымуць ва ўсіх патрыятычных настрою. Але ж як бачыце.

Фота: revbel.org
Фота: revbel.org
Фота: revbel.org
Фота: revbel.org
Фота: revbel.org

Невялікі дождж перакрэсліў грандыёзныя планы кіроўнай эліты. І ў выніку абедзве плошчы горада пуставалі, як і цэнтральны парк напоўнены сталамі, сцэнамі і крэсламі. Міліцыі, якая ахоўвала перыметр мерапрыемства было ў сотню разоў больш, чым «патрыётаў», не было відаць нават БРСМаўцаў. Вось так невялікі дожджык перамог лукашэнкаўскую паказушную прапаганду», - напісалі актывісты.

Апошнія навіны