BE RU EN

Мікалай Чарнавус: Мае дзеці будуць жыць у вольнай краіне

  • 31.07.2016, 22:00

Каб будучыя пакаленні беларусаў жылі ў справядлівым грамадстве, цяпер трэба прайсці шлях апазіцыйнай барацьбы.

Пра гэта баранавіцкі актывіст Мікалай Чарнавус-малодшы распавёў сайту ucpb.org.

- Правёў пікеты каля брам двух вялікіх прадпрыемстваў нашага места - Баранавіцкага вытворчага бавоўнавага аб'яднання (БВБА) і каля малочнага камбіната. І адзначыў для сябе такую заканамернасць - калі прадпрыемства больш-менш «на плаве» і людзям як мінімум на часе выплачваюць заробак, то рабочыя менш ставяць подпісаў. Магчыма, яны і хочуць падысці да пікету, але баяцца страціць працу. Так было на малочным камбінаце.

У БВБА цяпер сітуацыя не з найлепшых. Работнікі незадаволеныя заробкамі. Людзі самі смела падыходзяць да пікету, цікавяцца, падпісваюцца.

Я растлумачыў сынам сваю пазіцыю, што я не згодны жыць у такіх эканамічных і палітычных варунках, якія існуюць цяпер. Спадзяюся, ім не давядзецца быць у апазіцыі. Магчыма, мае сыны будуць жыць у больш справядлівым і шчасным грамадстве.

А наогул, я з апазіцыйнай сям'і. Мой бацька таксама праводзіць пікеты - Мікалай Дзмітрыевіч Чарнавус. Думаю, калі ён ішоў у апазіцыю, ён рабіў гэта, у тым ліку, і дзеля мяне.

Апошнія навіны