BE RU EN

У Любчы напалі на валанцёраў, якія аднаўляюць замак

  • 31.07.2016, 21:12

Раней суджаны за крадзеж мясцовы жыхар захацеў давесці студэнтам, што гэта «ягоная тэрыторыя».

Студэнты з Берасця і Калінкавічаў прыехалі ў Наваградскі раён, каб паўдзельнічаць у рэканструкцыі Любчанскага замка. І аднойчы ўвечары па вяртанні дадому ў мястэчку Любча да іх падышоў 20-гадовы тутэйшы жыхар. Маладзён спрабаваў растлумачыць валанцёрам, што тутэйшыя жыхары граюць больш важную ролю ў паселішчы, і для пераканаўчасці збіў студэнтаў, паведамляе kp.by.

На наступны дзень пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікі правапарадку затрымалі зламысніка, у дачыненні да якога распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства», паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Як выявілася, падазраваны раней быў суджаны за крадзеж.

Апошнія навіны