BE RU EN

Уладзімір Ігнацік саступіў у фінале турніру ў Празе

  • 31.07.2016, 17:27

Беларускі тэнісіст саступіў прадстаўніку Калумбіі.

Беларус Уладзімір Ігнацік у фінале турніру ў Празе саступіў калумбійцу Сант'яга Жыральдо, паведамляе «Прессбол».

Уладзімір Ігнацік (292 ATП, Беларусь) - Сант'яга Жыральдо (150 ATП, Калумбія, 6) - 4:6, 6:3, 6:7 (2)

Нагадаем, 30 ліпеня Уладзімір Ігнацік у паўфінале пражскага турніру перамог малдаваніна Раду Албота (92-я ракетка свету) - 6:1, 6:2.

Апошнія навіны