BE RU EN

Эрдаган атрымаў права наўпрост камандаваць турэцкім войскам

  • 31.07.2016, 16:46

Прэзідэнт і прэм'ер-міністр Турцыі атрымалі права наўпрост аддаваць загады галоўнакамандуючым войскаў.

Пры гэтым Наземныя войскі, ВМС і ВПС Турцыі выведзеныя з падпарадкавання Генеральнага штаба і перададзеныя ў Мінабароны.

У варунках дзейнага ў краіне pэжыму надзвычайнага становішча прэзідэнт Турцыі Раджэп Эрдаган выдаў указ аб рэформе кіравання Узброенымі сіламі краіны, піша Associated Press (пераклад - РБК).

У адпаведнасці з дакументам, Наземныя войскі, Вайскова-марскія і Вайскова-паветраныя сілы Турцыі выведзеныя з падпарадкавання Генштаба і падпарадкаваныя наўпрост Міністэрству нацыянальнай абароны Турцыі.

Пры гэтым прэзідэнт і прэм'ер-міністр Турцыі атрымалі права аддаваць загады галоўнакамандуючым войскаў наўпрост без адабрэння якіх-небудзь інстанцый, а вайскоўцы абавязаныя неадкладна прыводзіць такія загады ў выкананне.

Апошнія навіны