BE RU EN

Наступныя Сусветныя дні моладзі адбудуцца ў Панаме

  • 31.07.2016, 16:36

Папа Францішак перадаў вернікам з Панамы сімвалы Сусветных дзён моладзі - крыж і абраз Багародзіцы «Выратаванне рымскага народа».

Наступныя Сусветныя дні моладзі пройдуць у 2019 годзе ў Рэспубліцы Панама, паведамляе «Радыё Польшча».

Пра гэта паведаміў Папа Рымскі Францішак у нядзелю, 31 ліпеня, падчас Набажэнства, якое скончыла Сусветныя дні моладзі ў Кракаве.

«Гэта выдатная навіна. Нас выбралі і цяпер мы павінны адкрыць свае дзверы перад усімі маладзёнамі, якія да нас прыедуць. Вядома, нам спатрэбіцца шмат што змяніць у нашым горадзе, але ўлады краіны ўжо паабяцалі нам дапамагчы», - сказаў сакратар арганізацыйнага камітэта Сусветнага дня моладзі ў Панаме.

Папа Францішак перадаў маладым вернікам з Панамы сімвалы Сусветных дзён моладзі - крыж і абраз Багародзіцы Salus Populi Roman (Выратавання рымскага народа - Заўвага.).

Апошнія навіны