BE RU EN

На Магілёўшчыне ваўкі тэрарызуюць фермераў

  • 31.07.2016, 15:36

Ваўкі нападаюць на фермы і забіваюць цялятаў.

Ваўкі нападаюць на фермы і забіваюць цялятаў.

За тыдзень адбылося адразу некалькі нападаў. Прадпрыемствы сельскай гаспадаркі турбуюцца і заклікаюць прафесійных паляўнічых узяць пад кантроль колькасць папуляцыі драпежнікаў, паведамляе «Белсат».

У СВК «Заранскі», што ў Слаўгарадскім раёне, ахвярай зграі ваўкоў сталі двое цялят, а ў гаспадарцы «Урэчанскон» - яшчэ трое. Драпежнікі наведвалі ферму некалькі начэй запар, пакуль кіраўнікі гаспадаркі не звярнуліся па дапамогу да паляўнічых, і яны не зрабілі засаду.

У той жа час зацікавіць паляўнічых ісці ў лес на ваўка няпроста. За галаву гэтага звера даюць толькі зніжку на паляўнічы тур, напрыклад, на казулю. Пры гэтым выдаткі значна вышэйшыя за абяцаныя льготы. Аднак у Слаўгарадскім раёне прызнаюць: калі ўжо ваўкі дабраліся да ферм, прыйшоў час ставіць паляўнічых у ружжо.

Са словаў дырэктара Слаўгарадскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Аляксандра Гайчукова, паляўнічыя ведаюць пра набегі драпежнікаў, і збіраюцца зладзіць паляванне. Цяпер такі перыяд, калі ваўкі пачынаюць выводзіць ваўчанят навучаць паляванню. Самыя перспектыўныя месцы для трэніровак - фермы, якія знаходзяцца побач з лясамі.

Апошнія навіны