BE RU EN

У цэнтры сталіцы Тэхаса невядомы адкрыў стральбу

  • 31.07.2016, 13:16

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ў выніку загінула 30-гадовая жанчына.

Паліцыя горада Осцін у штаце Тэхас паведаміла ў "Фэйсбуку" і "Твітэры", што невядомыя адкрылі стральбу ў двух месцах у цэнтры горада ў тры гадзіны ночы паводле мясцовага часу, паведамляе ВВС.

Паліцыя паведамляе, што месцы абодвух інцыдэнтаў ачэпленыя. Пакуль невядомы лёс стралкоў.

Таксама невядомая колькасць пацярпелых. Паліцыянты звярнуліся да насельніцтва з просьбай устрымацца ад паездак у цэнтр горада.

Мясцовая прэса паведамляе, што як мінімум адзін чалавек загінуў.

Мясцовая газета Austin American-Statesman, спасылаючыся на службу хуткай дапамогі, паведамляе, што ў выніку страляніны забітая 30-гадовая жанчына.

Служба хуткай дапамогі пацвярджае ў "Твітэры", што некалькі чалавек атрымалі раненні.

У сталіцы Тэхаса Осціне пражывае больш за 900 тысяч чалавек.

Апошнія навіны