BE RU EN

Памёр пісьменнік Фазіль Іскандэр

  • 31.07.2016, 12:57

Многія яго творы сталі савецкай класікай.

На 87-м годзе жыцця памёр вядомы расейскі пісьменнік Фазіль Іскандэр.

Пра гэта паведамляе «Эхо Москвы» са спасылкай на старшыню Саюза пісьменнікаў Расеі Валерыя Ганічава.

Раней пра смерць пісьменніка напісаў Life са спасылкай на крыніцу ў медыцынскіх колах. Паводле звестак выдання, Іскандэр адчуў сябе дрэнна, страціў прытомнасць, пасля чаго блізкія выклікалі яму хуткую дапамогу.

Фазіль Іскандэр нарадзіўся 6 сакавіка 1929 года ў Сухумі (Абхазія). У 1954 годзе скончыў Літаратурны інстытут ім. А.М. Горкага. Ён вядомы такімі творамі як «Созвездие Козлотура», «Сандро из Чегема», «Кролики и удавы», «Софичка».

Апошнія навіны