BE RU EN

У Смаргоні выбары праводзяць «правераныя гадамі кадры»

  • 30.07.2016, 19:51

Склад участковых выбарчых камісій Смаргонскага раёна ад выбараў да выбараў амаль не мяняецца.

Так 26 ліпеня Смаргонскі райвыканкам зацвердзіў склад камісій 40 выбарчых участкаў, у склад якіх увайшлі 426 чалавек на безальтэрнатыўнай аснове. Дэмакратычныя партыі прэтэндэнтаў у склад камісій наогул не вылучалі, пішуць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Паказальна, што склад 13 участковых камісій апынуўся цалкам ідэнтычны складу, які быў на мінулых «прэзідэнцкіх выбарах», а склад 11 камісій змяніўся толькі на 1 чалавек.

Цікава, што пунктам 2 сваёй пастановы ад 26 лiпеня 2016 г. №648, якой зацверджаны склад участковых камісій, Смаргонскі райвыканкам як быццам упаўнаважыў супрацоўніка прадстаўляць інтарэсы выканкаму ў судзе на выпадак абскарджання пастановы не паказаўшы прозвішча ўпаўнаважанага. Хоць гэтая акалічнасць не мае практычнага значэння, бо адмоў ва ўключэнні ў склад камісій не было, а таму няма каму абскардзіць пастанову адміністрацыі.

Апошнія навіны