BE RU EN

У Турцыі вызвалілі 800 падазраваных у датычнасці да паўстання

  • 30.07.2016, 17:20

Стамбульскі суд вызваліў з-пад варты 758 вайскоўцаў, затрыманых паводле падазрэння ў дачыненні да спробы дзяржаўнага перавароту.

Пра гэта паведамляе расейская служба BBC са спасылкай на дзяржаўнае інфармагенцтва Анадолу.

Затрыманыя, у тым ліку курсанты вайсковых вучэльняў, былі адпушчаныя пасля дачы паказанняў. Суд не ўбачыў неабходнасці трымаць іх пад вартай.

У агульнай складанасці суд разгледзеў справы 989 вайскоўцаў, 231 чалавек быў пакінуты ў зняволенні.

Паводле апошніх звестак, дзевяць з нечым тысяч чалавек, большасць з якіх вайскоўцы, былі арыштаваныя пасля бунту.

Дзясяткі тысяч людзей, уключаючы тысячы ўніверсітэцкіх выкладчыкаў, былі адхіленыя ад сваіх пасадаў. Былі закрытыя больш за дзве тысячы арганізацый.

У ноч на 16 ліпеня група вайскоўцаў абвясціла, што бярэ кіраванне краінай у свае рукі, каб забяспечыць выкананне канстытуцыйных правоў грамадзян. Да раніцы турэцкаму ўраду ўдалося цалкам аднавіць кантроль над сітуацыяй у краіне.

У выніку мяцяжу загінулі 246 чалавек, без уліку змоўшчыкаў, 2185 чалавек атрымалі раненні.

Улады Турцыі ўважаюць за натхняльніка спробы дзяржаўнага перавароту Фетхулу Гюлена, які жыве ў амерыканскім штаце Пенсільванія. Сам Гюлен неаднаразова заяўляў, што не мае дачынення да путчу, і асуджаў спробу перавароту.

Апошнія навіны