BE RU EN

Мінфінансаў: Расейская эканоміка знаходзіцца ў «цэнтры шторму»

  • 30.07.2016, 14:08

Якімі толькі метафарамі ў Мінфінансаў не карысталіся для характарыстыкі расейскай эканомікі.

Кіраўнік міністэрства Антон Сілуанаў, напрыклад, казаў, што сітуацыя ў Расеі дасягнула «дна». А цяпер ягоная намесніца Таццяна Несцярэнка і зусім паведаміла, што мы знаходзімся цяпер у «цэнтры шторму», піша kp.ru.

- Калі нічога не змяняць, то да канца наступнага года ў нас не будзе ні рэзерваў, ні магчымасці выплаціць заробкі, у нас будуць сур'ёзныя эканамічныя праблемы. Бюджэтная сфера - наш галоўны ўнутраны выклік, - сказала Несцярэнка.

У пачатку ліпеня агенцтва Reuters са спасылкай на бюджэтныя праекціроўкі паведаміла, што міністэрства фінансаў РФ збіраецца ў 2017 годзе поўнасцю выдаткаваць Рэзервовы фонд. Акрамя таго, Мінфінансаў плануе амаль у пяць разоў павялічыць унутраныя запазычанні. Такія захады неабходныя для кампенсацыі дэфіцыту бюджэту.

Газета «Ведомости» ў пачатку ліпеня паведаміла, што ўрад падтрымаў пастанову на тры гады замарозіць выдаткі федэральнага бюджэту. З улікам інфляцыі яны знізяцца прыкладна на 20 адсоткаў.

Апошнія навіны