BE RU EN

У кіеўскім аэрапорце затрымалі аднаго з лідараў Партыі рэгіёнаў Яфрэмава

  • 30.07.2016, 10:26

Украінскія праваахоўнікі затрымалі ў аэрапорце сталіцы былога дэпутата Вярхоўнай Рады ад Партыі рэгіёнаў Аляксандра Яфрэмава.

Пра гэта паведаміла ў Facebook прэс-сакратарка Генеральнай пракуратуры Ларыса Сарган, паведамляе charter97.org.

«У аэрапорце Кіева з квітком у Вену затрыманы былы кіраўнік фракцыі Партыі рэгіёнаў Аляксандр Яфрэмаў. Менавіта ў Вене знаходзіцца сын адыёзнага рэгіянала», - напісала яна.

Прэс-сакратарка нагадала, што адыёзны рэгіянал затрыманы паводле падазрэння ў замаху на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны.

Апошнія навіны