BE RU EN

Фотафакт: наступствы танкавага параду ў Менску

  • 3.07.2016, 15:59

Сёння ўранку па сталіцы прайшла калона цяжкай вайсковай тэхнікі.

Танкі і бронетранспарцёры зладжана, як кажуць у такіх выпадках вайскоўцы, праехалі ўсцяж трыбун, даставіўшы «радасць» тысячам прысутных грамадзян. Наведвальнікі форуму onliner.by, зрэшты, зафіксавалі некаторыя «адступленні» ад выразнага плану.

«Паварот на ГЦ «Замак» з Ціміразева - зламаўся танк, яго разгарнулі наўпрост праз агароджу, зламаўшы яе, і ўзрушыўшы ўсё скрыжаванне», - напісаў карыстальнік, зарэгістраваны пад нікам Шора.

Факт паломкі афіцыйна не пацверджаны, што здарылася, незразумела, але некаторыя наступствы бачныя на фотаздымках, якія зрабіў чытач.

Яшчэ некалькі фотаздымкаў, якія даслалі ў рэдакцыю:

Апошнія навіны