BE RU EN

У Італіі прызналі законным шлюб, узяты праз Skype

  • 29.07.2016, 19:17

Шлюб італійкі і пакістанца, якія наважылі злучыць сябе з дапамогай Skype, прызналі законным.

Такі вырак прыняў Найвышэйшы суд Італіі, пішуць «Беларускія навіны».

Падставай для разгляду справы паслужыў запыт з Міністэрства ўнутраных спраў. Паліцыянты патрабавалі прызнаць шлюб нелегітымным.

Падчас працэсу суддзя прызнаў, што муж і жонка свядома захацелі ўзяць у шлюб, і хоць фізічна не былі ў адным месцы, размова была ажыццёўленая, хоць і ў лічбавым фармаце.

Таксама служкі Феміды падкрэслілі, што фізічная прысутнасць не з'яўляецца абавязковай для працэсу шлюбу.

Апошнія навіны