BE RU EN

Лукашэнка: На валюту не разлічвайце, выкарыстоўвайце гной

  • 29.07.2016, 17:14

Дыктатар загадаў угнойваць палі арганікай і не разлічваць на імпартныя ўгнаенні.

Лукашэнка даручыў нарасціць тэмпы ўборачнай. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння ў час рабочай паездкі ў Менскую вобласць, паведамляе БелТА.

"Пара выходзіць на намалот пад 500 тысяч тон на дзень. Каб за два - два з паловай дні мы мільён малацілі", - сказаў Лукашэнка.

Падчас рабочай паездкі таксама абмяркоўваліся закупачныя цэны сельгаспрадукцыі, вытворчасць асобных відаў сельскагаспадарчых культур, нарыхтоўка кармоў, выкананне даручэнняў дыктатара ў развіцці вытворчасцяў цукру і шэраг іншых пытанняў у сферы эфектыўнага гаспадарання на зямлі.

Лукашэнка, прынамсі, нагадаў аб патрабаванні больш актыўна выкарыстоўваць арганічныя ўгнаенні.

"Не разлічвайце, што мы будзем купляць за валюту ўгнаенні. Трэба ўносіць больш арганікі", - папярэдзіў дыктатар.

Апошнія навіны