BE RU EN

Беларусь атрымала $300 мільёнаў еўразійскага крэдыту

  • 29.07.2016, 15:35

У бюджэт краіны паступіла другая рата фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця.

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на міністэрства фінансаў Беларусі.

«Рэспубліка Беларусь выканала ўмовы для атрымання другой раты фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, падпісанага ў Маскве 25 сакавіка 2016 года. Сродкі другой раты крэдыту сумай $300 млн паступілі ў рэспубліканскі бюджэт 29 ліпеня гэтага года», - праінфармавалі ў Мінфіне.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, 25 траўня 2016 года міністэрства фінансаў Беларусі і Еўразійскі банк развіцця падпісалі пагадненне аб выдачы фінансавага крэдыту са сродкаў Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця сумай 2 млрд даляраў.

Сродкі будуць выдадзеныя сям'ю ратамі цягам 2016-2018 гадоў, пры гэтым першая рата сумай $500 млн.

Першая рата сумай $500 млн крэдыту ЕФСР паступіла ў бюджэт Беларусі 30 сакавіка.

Апошнія навіны