BE RU EN

Амбасадарам РФ ва Украіне могуць прызначыць Міхаіла Бабіча

  • 29.07.2016, 10:48

Кандыдатуру паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе ўнеслі на разгляд камітэта Дзярждумы ў міжнародных справах.

Пра гэта паведаміла ў пятніцу «Интерфаксу» крыніца ў камітэце.

«Кандыдатура Міхаіла Бабіча яшчэ ўчора была ўнесена на разгляд нашага камітэта», - удакладніў суразмоўца агенцтва.

Ён дадаў, што ў пятніцу а 15.30 камітэт Дзярждумы ў міжнародных справах збярэцца для таго, каб разгледзець пытанне аб зацвярджэнні дыпламатычных прадстаўнікоў, між іншым кандыдатуры пасла РФ ва Украіне.

У чацвер прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін адправіў у адстаўку цяперашняга амбасадара РФ на Украіне Міхаіла Зурабава. Часовым павераным у справах Расеі ва Украіне прызначаны Сяргей Торапаў.

Апошнія навіны