BE RU EN

За паўгода Міністэрства абароны здабыла 7 кг золата і 190 кг срэбра

  • 29.07.2016, 10:09

Каштоўнымі металамі Міністэрства абароны «падзарабляе» за кошт утылізацыі ўзбраення.

«Мы праводзім комплекс мерапрыемстваў утылізацыі ўзбраення, ракет і боепрыпасаў, што дазваляе разгрузіць нашы арсеналы і базы, а таксама пераразмеркаваць запасы, якія захоўваюцца там, зыходзячы з задач, якія стаяць перад Узброенымі сіламі», - паведаміў у інтэрв'ю «Белорусской военной газете» начальнік упраўлення ракетна-артылерыйскага ўзбраення (РАУ) Міністэрства абароны палкоўнік Віталь Шастак.

З ягоных слоў, у працэсе рэалізацыі праграмы ўтылізацыі толькі ў 2015 годзе ад вайсковых часцей, падпарадкаваных начальніку ўпраўлення РАУ Мінабароны, дзяржава дадаткова атрымала амаль 4800 т лому чорнага металу, больш 680 т лому каляровага металу, блізу 8 кг золата, амаль 200 кг срэбра , парадку аднаго кілаграма плаціны.

Ужо ў першым паўгоддзі 2016 года адгружана амаль 3000 т лому чорнага і каляровага металу, у тым ліку больш за 7 кг золата, 190 кг срэбра, 400 г плаціны.

Апошнія навіны