BE RU EN

На возеры Нарач перакулілася яхта з кітайцамі

  • 29.07.2016, 9:29

У чацвер а 20:47 на пульт выратавальнікаў паступіла паведамленне аб тым, што на возеры Нарач перакулілася парусная яхта «Танга-спорт 780».

На борце яхты знаходзіліся дзевяць чалавек, паведамляе прэс-служба МНС.

Супрацоўнікам Таварыства выратавання на водах, якія прыбылі на месца здарэння, удалося выратаваць усіх людзей. Высветлілася, што шэсць з іх - грамадзяне Кітая.

Неабходнасць шпіталізацыі пацярпелых адсутнічала.

Апошнія навіны