BE RU EN

МЗС раіць беларусам у Турцыі пазбягаць месцаў з вялікай колькасцю людзей

  • 28.07.2016, 20:38

МЗС даў рэкамендацыі беларусам пры наведванні Турцыі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам пры наведванні Турцыі пазбягаць месцаў з вялікай колькасцю людзей і праяўляць павышаную абачлівасць пры наведванні вялікіх гарадоў. Як паведамляе прэс-служба МЗС, такая рэкамендацыя дадзеная «аб выніках маніторынгу» сітуацыі ў Турцыі, піша БелаПАН.

Беларускім грамадзянам рэкамендуецца мець пры сабе дакументы, якія сведчаць асобу, падаваць іх пры першым патрабаванні прадстаўнікам праваахоўных органаў.

У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый варта неадкладна звязацца з пасольствам Беларусі ў Турцыі (+ 90-530-499-25-35) або генеральным консульствам Беларусі ў Стамбуле (+ 90-531-71-911-17).

Увечары 15 ліпеня ў Турцыі была зробленая спроба дзяржаўнага перавароту. У краіне дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.

Апошнія навіны