BE RU EN

Трэнер Вім Фісэт спыніў працу з Вікторыяй Азаранкай

  • 28.07.2016, 19:09

Бэльгійскі трэнер Вім Фісэт спыніў супрацоўніцтва з беларускай тэнісісткай Вікторыяй Азаранкай.

Азаранка чакае дзіця і ў гэтым сезоне выступаць больш не будзе, нагадвае "Прессбол".

Пакуль невядома, з кім далей будзе працаваць Фісэт, паведамляе бэльгійскі спартыўны журналіст Філіп Дувулф у сваім Твітары.

Апошнія навіны