BE RU EN

Відэафакт: дамоўны матч паміж ФК «Ашмяны» і «Баранавічы»

  • 28.07.2016, 17:36

Аператар зафатаграфаваў асноўныя моманты скандальнага «набытага» матчу.

Сайт МУС апублікаваў інфармацыю аб выніках расследавання дамоўных матчаў у беларускім футболе. Міліцыя паведамляе, што сустрэча паміж «Баранавічамі» і «Ашмянамі» 5 ліпеня была купленая.

Маўляў, двое грамадзян Украіны падкупілі некалькіх гульцоў «Ашмянаў» - за дзве тысячы даляраў тыя павінны былі забяспечыць паразу сваёй камандзе.

У выніку пяць несумленных футбалістаў «Ашмянаў» затрыманыя, заведзеная крымінальная справа.

Цікавы факт - адным з асноўных удзельнікаў схемы стаў гулец, які нават не выходзіў на поле - з лавы запасных ён падаваў умоўныя знакі сваім калегам.

А баранавіцкі сайт intex-press.by апублікаваў відэа з дамоўнага матчу. Аператар зафатаграфаваў найбольш яскравыя моманты гульні.

Апошнія навіны