BE RU EN

Новага паверанага РФ ва Украіне з ганьбай выганялі з Латвіі?

  • 28.07.2016, 17:30

Часовым павераным у справах Расеі ва Украіне пасля адстаўкі амбасадара Міхаіла Зурабава стаў Сяргей Торапаў.

Пра гэта ВВС паведамілі ў расейскім МЗС.

Кіраўнік камітэта Дзярждумы ў справах СНД Леанід Слуцкі папярэдзіў, што, хутчэй за ўсё, камітэт зможа разгледзець пытанне аб новым амбасадары толькі ўвосень.

"На сёння ніякіх кандыдатур на пасаду пасла РФ ва Украіне ў камітэце няма",- заявіў Слуцкі.

У МЗС Расеі не ўдакладнілі, якую пасаду да гэтага займаў Торапаў. Біяграфіі чыноўніка ў адкрытым доступе няма.

У 2008 годзе латвійскія ўлады выправадзілі з краіны супрацоўніка расейскай амбасады за "дзеянні, несумяшчальныя са статусам дыпламата".

Мясцовыя СМІ тады паведамлялі, што выдварэнне зазнаў Сяргей Торапаў, які займаў пасаду першага сакратара дыпмісіі.

У чацвер прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін вызваліў ад пасады пасла ва Украіне Міхаіла Зурабава.

Паводле звестак СМІ, Зурабава крытыкавалі за залішнюю лаяльнасць да ўкраінскага прэзідэнта

Міхаіл Зурабаў быў прызначаны амбасадарам ва Украіне 13 жніўня 2009 года ўказам прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева.

З 2004 да 2007 года ён займаў пасаду міністра аховы здароўя Расеі.

Апошнія навіны