BE RU EN

Заўтра ў Беларусі будзе +33°С

  • 28.07.2016, 17:25

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць навальнічныя дажджы.

У пятніцу, 29 ліпеня, уначы ў заходніх і цэнтральных раёнах, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі навальніцы будуць суправаджацца шквалістым узмацненнем ветру з парывамі да 15-20 м/с.

Удзень у асобных раёнах чакаюцца град і моцныя ліўні. Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус вышэй за нуль, удзень будзе 22-28, на паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 29-33 градусаў, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны