BE RU EN

Шумчанка дамогся памяншэння штрафу за Дзень Волі

  • 28.07.2016, 15:19

Менскі суд другім разам разгледзеў адміністрацыйную справу лідара «Перспектывы».

Суд Савецкага раёну Менску 28 ліпеня другі раз разгледзеў адміністрацыйную справу лідара аб'яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі за ўдзел у Дні Волі 25 сакавіка, паведамляе ПЦ «Вясна».

Раней ён абскардзіў пастанову гэтага ж суда аб пакаранні яго штрафам сумай 30 базавых адзінак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП).

24 траўня суддзя Менгарсуда Валерый Камісараў скасаваў штраф і накіраваў справу на разгляд іншым суддзём у Савецкі раённы суд.

Супрацоўнікі міліцыі, якія выступалі ў ролі сведак, сцвярджалі, што на дазволеным месцы збору мітынгоўцаў каля кінатэатра «Кастрычнік» Шумчанка прамаўляў лозунгі, і гэта нібыта зафіксавала аператыўная відэаздымка. Аднак відэазапіс суду прадэманстраваны не быў.

Суддзя Марыя Фёдарава аднак пастанавіла пакараць Анатоля Шумчанку штрафам сумай 20 базавых адзінак.

Анатоль Шумчанка не згодны з судовай пастановай і мае намер зноў абскардзіць яе ў вышэйшай інстанцыі.

Апошнія навіны