BE RU EN

З'явіліся першыя фота самалёта «Белавія», перафарбаванага для Wargaming

  • 28.07.2016, 12:06

На фота можна ўбачыць, як Боінг-737 ператвараецца ў эксклюзіўны брэндаваны борт Wargaming.

Пра тое, што кампанія Wargaming брэндавала адзін з самалётаў «Белавія», стала вядома ў панядзелак 25 ліпеня. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку адзін з кіраўнікоў авіякампаніі Ігар Чаргінец.

Першыя здымкі самалёта, зробленыя ў ангары ў чэшскай Астраве, дзе яго перафарбоўвалі, з'явіліся за два дні да афіцыйнай прэзентацыі, паведамляе «Еўрарадыё». Іх размясціў у сваім блогу адзін з самых актыўных спотэраў (спотэры займаюцца фатаграфаваннем авіялайнераў) СНД Сяргей Марцірасян. На фота можна ўбачыць, як Боінг-737 авіякампаніі «Белавія» ператвараецца ў эксклюзіўны брэндаваны борт Wargaming.

Бартавы нумар Боінга 737, які будзе лятаць у краінах Еўропы і Азіі, - EW-254PA.

Апошнія навіны