BE RU EN

Беларускую штангістку злавілі на допінгу

  • 28.07.2016, 10:28

Міжнародная федэрацыя цяжкай атлетыкі апублікавала новыя вынікі пераправеркі допінг пробаў з Гульняў 2012 года ў Лондане.

Станоўчы вынік на анаболікі дэгідрахлормецілтэстастэрон і станазалол дала проба бронзавай алімпійскай медалісткі ў катэгорыі да 75 кг Ірыны Куляшы, паведамляе «Прессбол».

Акрамя беларускі, у апублікаваным спісе яшчэ 10 прозвішчаў: Наталля Забалотная (Расея, срэбра ў вазе да 75 кг), Святлана Царукаева (Расея, срэбра ў вазе да 63 кг), Аляксандр Іваноў (Расея, срэбра ў вазе да 94 кг), Андрэй Дэманаў (Расея, 4-е месца ў вазе да 94 кг), Інтыгам Заіраў (Азербайджан, 6-е месца ў вазе да 94 кг), Рауль Цыракідзе (Грузія, 9-е месца ў вазе да 85 кг), Алмаз Уцяшоў (Казахстан, да 94 кг), КаСібель Сімсек (Турцыя, 4-е месца ў вазе да 63 кг), Рыпсіме Хуршудзян (Арменія, бронза ў вазе звыш 75 кг), Крысціна Ёву (Малдова, бронза ў вазе да 53 кг).

Раней выканкам ІВФ вынес пастанову аб дыскваліфікацыі каманды Расеі, Казахстана і Беларусі ў выпадку трох і больш станоўчых проб з Гульняў у Пекіне і Лондане. На рахунку беларусаў было тры праколы Лондана - у Марыны Шкерманковай, Дзіны Сазановец і Яўгена Жарнасека. Парушэнне Куляшы стала чацвёртым.

Апошнія навіны