BE RU EN

Берасцейскаму блогеру вярнулі канфіскаваную тэхніку

  • 28.07.2016, 10:14

Прычыну канфіскацыі супрацоўнікі праваахоўных органаў Сяргею Пятрухіну не патлумачылі.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў вярнулі персанальную тэхніку: ноўтбук і тэлефон берасцейскаму блогеру, патэнцыйнаму кандыдату Сяргею Пятрухіну, паведамляе «Радыё Рацыя».

Тэхніка была канфіскавана ў межах быццам распачатай крымінальнай справы праз абразу чыноўніка ў каментарах у сацыяльных сетках.

- Мне аддалі, але нічога не патлумачылі. Наколькі я разумею, калі б там нешта было, мне б не аддалі нічога, бо яна была б рэчавымі доказамі. Не ведаю. Тэхніку праверылі і вярнулі. Магчыма праз скандал у СМІ яе вярнулі хутчэй, чым вярталі б нармальна, але вярнулі праз тыдзень. Даволі хутка, - распавёў актывіст Сяргей Пятрухін.

Надзвычайную ўвагу з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў блогер тлумачыць сваім актыўным удзелам у «парламенцкіх выбарах», а таксама вядзеннем кампаніі супраць карупцыі ў органах улады.

Апошнія навіны