BE RU EN

У Польшчу прыбыў Папа Рымскі Францішак

  • 27.07.2016, 18:27

Папа Рымскі сустрэнецца з каталіцкай моладдзю.

Папа Рымскі Францішак прыбыў у Польшчу. Самалёт Airbus A321 з пантыфікам на борце прызямліўся ў кракаўскім аэрапорце Баліцэ. Папа Рымскі прыбыў у Польшчу, каб сустрэцца з маладымі пілігрымамі ў рамках Сусветных дзён моладзі, паведамляе «Радыё Польшча».

У аэрапорце Папу Рымскага сустрэлі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай, прэм'ерка Польшчы Беата Шыдла і прадстаўнікі ўрада.

Апошнія навіны