BE RU EN

МНС закрыла «Слуцкэмальпосуд»: прадпрыемства развальваецца на вачах

  • 27.07.2016, 16:43

У Слуцку прыпыненая праца цэха «Слуцкэмальпосуду», бо ўмовы працы на вытворчасці прызнаныя небяспечнымі.

Для таго, каб змяніць сітуацыю, у цэху неабходна правесці мадэрнізацыю, якая запатрабуе вялікіх матэрыяльных выдаткаў (блізу 35 млрд старых рублёў або больш за $1,7 млн у эквіваленце), паведамляе kurjer.info.

Як патлумачыў Мікалай Каралевіч, намеснік дырэктара ААТ «Завод «Легмаш», Дэпартаментам нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС супольна з Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны яшчэ ў снежні 2015 года была прынятая пастанова аб прыпыненні (забароне) дзейнасці цэха «Слуцкэмальпосуд». Рабочым выплацілі выхадныя дапамогі.

Сёння слуцкай ліцейнай вытворчасці патрэбная амаль 100-адсоткавая мадэрнізацыя. Грошай неабходна столькі, што за іх можна фактычна пабудаваць новы завод.

На гэты момант разглядаецца пытанне, якім чынам будуць выкарыстоўвацца вытворчыя плошчы «Эмальпосуду».

Апошнія навіны