BE RU EN

Лявон Вольскі зладзіць канцэрт у Менску ў гонар Дня незалежнасці

  • 27.07.2016, 16:33

Выступ Лявона Вольскага пад бел-чырвона-белымі сцягамі пачнецца а 19:00 ля гандлёвага цэнтра «Максімус» у Сухараве.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1990 годзе ўспомняць сёння ў Менску вядомы беларускі музыка Лявон Вольскі, мастак Алесь Пушкін і тэлевядоўца Юрый Жыгамонт, паведамляе «Белсат».

Намеснік старшыні руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец арганізуе 27-га ліпеня пікет да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці. Акцыя пройдзе а 19:00 у мікрараёне Сухарава насупраць гандлёвага цэнтра «Максімус» (скрыжаванне вуліц Сухараўскай і Лабанка).

Чакаецца, што на акцыі выступіць вядомы беларускі музыка Лявон Вольскі, перформанс са сваімі карцінамі зладзіць мастак Алесь Пушкін. Весці пікет будзе актор і тэлевядоўца Юрый Жыгамонт.

Нагадаем, што сёння ў цэнтры Менска прайшла акцыя, арганізаваная «Маладым фронтам» і прымеркаваная да 26-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце.

Апошнія навіны