BE RU EN

Гімназіста, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, вярнулі ў следчы ізалятар

  • 27.07.2016, 15:34

У найбліжэйшы час яму павінны выставіць афіцыйнае абвінавачанне.

Гімназіст, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу расейскай мовы, прайшоў псіхолага-псіхіятрычную экспэртызу і цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарскага. Пра гэта паведамляе крыніца "Еўрарадыё". Аднакласнікі пішуць яму лісты, праўда, адказу пакуль не атрымалі. Лісты прыходзяць толькі бацькам хлопца, у іх ён перадае прывітанні сябрам.

Паводле інфармацыі крыніцы, у найбліжэйшы час Д. павінны выставіць абвінавачанне. Таксама вядома, што настаўніца збіраецца прадоўжыць працу ў школе. Аднак пацвердзіць ці зняпраўдзіць звесткі дырэктар гімназіі Аляксандра Вьюнова адмаўляецца:

"Мы не даем каментары праз тэлефон. І прыходзіць да нас не трэба".

Нагадаем, здарэнне адбылося 23 траўня ў сталічнай гімназіі №74. Паводле версіі следства, 16-гадовы Д. ударыў настаўніцу нажом. Жанчына была дастаўленая ў аддзяленне рэанімацыі. Цяпер яе стан стабільны. Аднакласнікі, іхныя бацькі, настаўнікі і трэнер станоўча характарызуюць хлопца.

Апошнія навіны