BE RU EN

У Горадні «жартаўнікі» дадалі ў фантан пральны парашок

  • 27.07.2016, 14:13

Сродак для мыцця можа вывесці з ладу вузлы і дарагое абсталяванне фантана.

Наведвальнікі парку Жылібера ў Горадні на мінулым тыдні назіралі за тым, як чаша фантана хутка напаўнялася пенай. Аказалася, што хтосьці наважыў «пажартаваць» - дадаў у ваду пральны парашок.

ФОТА З САЙТА VGR.BY

Як паведамляе kp.by, такая выхадка магла дорага абысціся арганізацыі, якая абслугоўвае фантан. У «Гарсвятле» распавялі, што сродак для мыцця можа вывесці з ладу вузлы і дарагое абсталяванне. А кошт рухавіка фантана - блізу 3,5 тысячы еўраў.

Пену змаглі сабраць за паўгадзіны. Яе выкідалі на траву, на сонцы яна хутка раставала.

Апошнія навіны