BE RU EN

У цэнтры Берасця знікла святло праз аварыю на падстанцыі

  • 27.07.2016, 10:56

Раніцай 27 ліпеня жыхары некалькіх кварталаў у цэнтры горада засталіся без святла праз аварыю на падстанцыі.

Пашкоджанне кабельнай лініі 10 кВ адбылося сёння а 8.00 на падстанцыі «Усходняя» размеркавальнага пункта №84, паведамілі БелТА ў РУП «Брэстэнэрга».

У выніку апынуліся абясточанымі чатыры трансфарматарныя падстанцыі і спажыўцы цэнтральнай часткі горада. Зараз спецыялісты аператыўна праводзяць пераключэнне на рэзервовую лінію электраперадачы. У «Брэстэнэрга» паабяцалі, што электразабеспячэнне будзе адноўлена найбліжэйшым часам.

Апошнія навіны