BE RU EN

Пуцін даручыў пранумараваць расейцаў для лёгкасці падліку

  • 27.07.2016, 10:33

Прэзідэнт Расеі даручыў ураду даць кожнаму грамадзяніну РФ свой унікальны нязменлівы нумар.

У аўторак, 26 ліпеня, праект канцэпцыі стварэння і вядзення адзінага федэральнага інфармацыйнага рэсурсу, які змяшчае звесткі аб насельніцтве краіны, абмяркоўваўся на пасяджэнні ўрадавай камісіі выкарыстання інфармацыйных тэхналогій для паляпшэння якасці жыцця і ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, паведамляе interfax.ru.

Паводле вынікаў пасяджэння кіраўнік Мінкамсвязі Мікалай Нікіфараў паведаміў, што прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў даручыў у верасні-кастрычніку завяршыць распрацоўку канцэпцыі, а ў лістападзе - падрыхтаваць федэральны закон.

«Сёння мы агулам ухвалілі падыходы, і плануем дэталізаваць іх на ўзроўні канкрэтных нарматыўных актаў, у тым ліку на ўзроўні федэральнага закона», - паведаміў ён.

Нагадаем, адпаведны ўказ прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў у студзені 2016 года.

Апошнія навіны