BE RU EN

Нацыянальная паліцыя Украіны заплаціць $8 тысяч за інфармацыю аб справе Шарамета

  • 26.07.2016, 20:12

У МУС Украіны абяцаюць 200 тысяч грыўняў за інфармацыю, якая дапаможа расследаванню справы забойства Шарамета.

Пра гэта на брыфінгу, які трансляваў тэлеканал "112 Украіна", заявіў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

Нагадаем, журналіст Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня ў выніку выбуху яго аўтамабіля ў цэнтры Кіева. Аўтамабіль належаў кіраўніку інтэрнэт-выдання "Украінская праўда" Алене Прытуле, аднак яе самой у аўто не было. Паліцыя кваліфікавала выбух аўто з Шараметам як наўмыснае забойства.

Апошнія навіны