BE RU EN

Дар'я Домрачава афіцыйна стала жыхаркай аўстрыйскага Обэртыліяху

  • 26.07.2016, 17:39

Беларуская спартоўка пераехала следам за мужам - Оле-Эйнарам Бьерндаленам.

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава афіцыйна стала жыхаркай аўстрыйскага Обэртыліяху, паведамляе kleinezeitung.at (пераклад - «Прессбол»). Ва Усходні Ціроль яна пераехала следам за мужам - Оле-Эйнарам Бьерндаленам, які даўно з'яўляецца жыхаром Обэртыліяху.

Дзякуючы зорнай пары, колькасць заявак на правядзенне тут збораў павялічылася - неўзабаве ў Аўстрыю прыбудуць каманды Нарвэгіі ды Беларусі, а таксама вядуцца перамовы з расейцамі.

Апошнія навіны