BE RU EN

Тысячу жыхароў Віцебска адправяць на «барацьбу» з ураджаем

  • 26.07.2016, 17:13

На добраахвотна-прымусовых пачынаннях тысячу гараджан зробяць кіроўцамі і механізатарамі ў калгасах.

Прыкладна тысячу кіроўцаў і механізатараў прадпрыемстваў і арганізацый гарадоў і райцэнтраў Віцебскай вобласці на час жніва стануць хлебаробамі.

Як паведамілі БелТА ў камітэце сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама, на ўсіх тыпах сельгасработ у перыяд збору збожжавых і зернебабовых культур у гаспадарках рэгіёну будзе занята больш за 7,2 тысячы механізатараў.

«У гэты адказны перыяд жніва на дапамогу вяскоўцам накіроўваюцца кіроўцы і механізатары з шэфскіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў гарадоў і райцэнтраў. Усяго прыцягнута блізу 1 тысячы чалавек», - адзначылі ў камітэце.

Парк збожжаўборачных камбайнаў рэгіёну налічвае больш за 1,6 тысячы адзінак тэхнікі, на якіх старэйшымі камбайнерамі і памочнікамі будуць працаваць амаль 2,5 тысячы чалавек.

Апошнія навіны