BE RU EN

На вайсковым заводзе ў Азербайджане адбыўся выбух

  • 26.07.2016, 17:04

Прынамсі 12 чалавек пацярпелі ў выніку магутнага выбуху, што грымнуў на вайсковым заводзе для вырабу боепрыпасаў у горадзе Шырван.

"Цяпер у лякарні горада Шырван знаходзяцца 12 пацярпелых, ім надаецца патрэбная медыцынская дапамога", - паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя Азербайджана.

Загінулых у выніку інцыдэнту няма, а ўсе пацярпелыя з'яўляюцца вайскоўцамі, паведамляе BBC. На кадрах, знятых відавочцамі НЗ, відаць, як над месцам выбуху падымаюцца велізарныя клубы дыму.

Відавочцы паведамляюць, што грукат набояў быў чутны на вялікай адлегласці ад месца здарэння, акрамя таго, выбухной хваляй былі выбітыя шыбы некаторых дамоў паблізу.

Ратавальнікі эвакуююць жыхароў, якія пражываюць паблізу прадпрыемства. У міністэрстве абароннай прамысловасці паведамілі, што ўстанова распачала расследаванне прычын выбуху.

Апошнія навіны