BE RU EN

На заводзе металаканструкцый ў Менску загінуў рабочы

  • 26.07.2016, 14:04

Са слоў відавочцаў, 55-гадовага мужчыну прыціснула шматтонная бэлька.

У суботу 23 ліпеня на тэрыторыі Менскага завода тэхналагічных металаканструкцый загінуў рабочы. Як паведамляе tut.by, мужчыну прыціснула шматтонная бэлька. Інфармацыю аб здарэнні пацвердзілі ва Ўправе Следчага камітэта Менска.

«Суботнім ранкам прыкладна пад 10.30 на прадпрыемстве Менскага завода тэхналагічных металаканструкцый адбылася пазаштатная сітуацыя, у выніку якой быў смяротна траўмаваны адзін з рабочых. Цяпер Партызанскім раённым аддзелам СК высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, прызначаны шэраг экспэртных даследаванняў», - распавёў афіцыйны прадстаўнік УСК Менска Аляксей Клімовіч.

У выніку праверкі інцыдэнту будзе дадзеная прававая ацэнка. Загінуламу было 55 гадоў.

Менскі завод тэхналагічных металаканструкцый уваходзіць у структуру ААТ «Прамтэхмантаж». Гэта адно з вядучых прадпрыемстваў Беларусі для вырабу будаўнічых і тэхналагічных металаканструкцый.

Апошнія навіны