BE RU EN

Увайшла ў дзеянне вайсковая дактрына Лукашэнкі

  • 26.07.2016, 12:27

Страх перад народнымі выступамі, такімі як Рэвалюцыя годнасці ва Украіне, знайшоў адлюстраванне ў новай вайсковай дактрыне Беларусі.

26 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале афіцыйна апублікаваны падпісаны Лукашэнка 20 ліпеня закон «Аб зацвярджэнні Вайсковай дактрыны Рэспублікі Беларусь». Артыкулам 4 гэтага закона прадугледжана, што ён уваходзіць у дзеянне пасля афіцыйнага апублікавання.

«Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу» прыняла законапраект 16 чэрвеня - за прыняцце праекта закона прагаласавалі 95 «парламентарыяў». «Савет Рэспублікі» ўхваліў дактрыну 30 чэрвеня, піша БелаПАН.

Новая дактрына ўлічвае такія з'явы, як гібрыдная вайна і каляровая рэвалюцыя. Былы міністр абароны Павал Казлоўскі распавёў, што раней задач у барацьбе з унутранай апазіцыяй не ставілася. «Унутраная» пагроза - гэта «ноу-хау» ад цяперашняй улады.

Прыняцце новай дактрыны, гавораць яе складальнікі, выклікана зменамі вайскова-палітычнага становішча ў свеце, характару ўзброенай барацьбы, сучаснымі тэндэнцыямі развіцця беларускай дзяржавы.

Апошнія навіны