BE RU EN

Горадню і Кракаў можа звязаць цягнік

  • 26.07.2016, 12:20

Бесперасадачныя вагоны да Горадні збіраюцца прычапіць да складу, які кіруецца з Беластока ў Кракаў.

Выданне Rynek kolejowy піша, што Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы хоча вярнуць спалучэнне паміж Беластокам і Горадняю. Падкрэсліваецца сацыяльная важнасць чыгункі ў Горадні, асабліва для палякаў, якія пражываюць у памежных раёнах Беларусі. Фінансаваць спалучэнне гатовы польскі бок, паведамляе tut.by.

Цяпер вядуцца перамовы з БЧ, вызначаецца канкурэнтаздольная цана білета ў параўнанні з цаною аўтобусных перавозак гэтым маршрутам. Пачатак перавозак залежыць ад вынікаў дамоўленасцей з Беларуссю.

На пачатку PKP Intercity SA збіраецца арганізаваць для машыністаў пробныя паездкі па тэрыторыі Беларусі. Спалучэнне запланаванае ўжо на верасень. Цягнік можа з'явіцца ў раскладзе на 2016/2017 гады.

Апошнія навіны