BE RU EN

У Францыі захапілі закладнікаў у царкве

  • 26.07.2016, 12:14

Двое ўзброеных нажамі злачынцаў захапілі закладнікаў у царкве побач з французскім горадам Руан.

Паводле папярэдніх звестак, у закладніках маглі аказацца ад чатырох да шасці чалавек. Зараз на месца інцыдэнту сцягнутыя дадатковыя сілы паліцыі.

Пазней стала вядома, што абодва нападнікі нейтралізаваныя, паведамляе ria.ru. Падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя.

ФОТА: AFP 2016/MATTHIEU ALEXANDRE

Цяпер у Францыі дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча. Абмежаванні, уведзеныя ў лістападзе мінулага года, былі падоўжаныя пасля тэракту ў Ніцы 14 ліпеня, калі пад коламі грузавіка загінулі 84 чалавекі. Тады адказнасць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Апошнія навіны