BE RU EN

Падатковая прапануе беларусам «здаваць» нелегальных таксістаў

  • 26.07.2016, 11:59

Міністэрства падаткаў і збораў просіць пасажыраў дакладваць аб нелегальных таксістах на гарачую лінію.

Міністэрства падаткаў і збораў прапануе людзям інфармаваць падатковую аб нелегальных таксістах, паведамілі ва ўстанове.

«У мэтах абароны інтарэсаў і развіцця бізнэсу легальных перавозчыкаў МПЗ прапануе грамадзянам інфармаваць падатковыя органы аб фактах незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці ў дачыненні да фізічных асоб, якія аказваюць паслугі ў перавозцы пасажыраў аўтамабілямі-таксі, - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства. - Прапануецца паведамляць (пры магчымасці) нумарныя знакі аўтамабіляў, на якіх ажыццяўляецца перавозка».

Апошнія навіны