BE RU EN

Беларускі асілак ссунуў самы вялікі гелікаптэр у свеце

  • 25.07.2016, 21:03

25 ліпеня знакаміты беларускі асілак, рэкардсмэн Кнігі рэкордаў Гінэса Кірыл Шымко ўстанавіў чарговае дасягненне.

Ён зрушыў з месца і працягнуў блізу 20 мэтраў самы вялікі ў свеце гелікаптэр "Мі-26" вагой амаль 28,2 тоны. Менавіта гэты гелікаптэр замаўлялі ў МНС Беларусі для здымак галівудскага фільма "Моцны арэшак" з Брусам Уілісам, паведамляе БелаПАН.

"Самае важнае было не атрымаць траўму. Я нікому нічога не хачу даводзіць. Гэта добрая матывацыя для ўсіх людзей, якія хочуць выглядаць лепш, прыйсці ў залу, трэнавацца. Вядома, шалёна прыемна, што я змог зрушыць гэты гелікаптэр. Гэта самы вялікі ў свеце гелікаптэр", - сказаў Кірыл Шымко.

Апошнія навіны