BE RU EN

Аляксандр Ермаковіч: У чэмпіянаце краіны мы б абышліся без Глеба

  • 25.07.2016, 20:10

Галоўны трэнер БАТЭ паведаміў, што не плануе выкарыстоўваць Аляксандра Глеба ў двубоях унутранага першынства.

Пра гэта Аляксандр Ермаковіч паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай матчу 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць "Дандолка", піша "Прессбол".

- Глеб? Гэта наш джокер. Разумею, што Саша - неардынарны футбаліст. Нашая задача - яго ўдала дапасаваць у камандную гульню. Упэўнены, што Глеб нам дапаможа ўжо заўтра. З ягоным прыходам у трэнерскага штаба дадалося прыемнага галаўнога болю. Зразумела, што Глеб, Карніцкі, Іваніч і Гвілія выходзіць на поле разам не будуць. Гуляць будзе наймацнейшы.

У чэмпіянаце краіны мы б абышліся без Глеба. Верым, што найбліжэйшым часам будзем выступаць на два-тры франты. Калі яго дапамога спатрэбіцца камандзе ў гульнях чэмпіянату, то Глеб будзе гуляць. Упэўнены, Саша не будзе ім грэбаваць, - заявіў Аляксандр Ермаковіч.

Нагадаем, матч БАТЭ - "Дандолк" адбудзецца 26 чэрвеня на "Барысаў-Арэне". Пачатак - а 21.00.

Апошнія навіны