BE RU EN

Лукашэнка звольніў намесніка кіраўніка Вышэйшай атэстацыйнай камісіі

  • 25.07.2016, 19:58

Аляксандр Крот вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 ліпеня, паведаміла БелаПАН прэс-служба дыктатара.

Аляксандр Крот працаваў першым намеснікам старшыні ВАК з 25 ліпеня 2013 года.

Вышэйшая атэстацыйная камісія з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнага рэгулявання атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі і падпарадкоўваецца прэзідэнту Беларусі.

Апошнія навіны