BE RU EN

Дапамогу «на дзяцей» павялічаць на $4

  • 25.07.2016, 19:36

У Беларусі са жніўня павялічацца сумы дапамогі для догляду дзіцяці да 3 гадоў.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Выплаты на першае дзіця вырастуць з 1 жніўня на Br7,34 (у дэнамінаваных рублях) і складуць Br252,39, на другое і наступных дзяцей - на Br8,39 і складуць Br288,44, на дзіця-інваліда - на Br9,44 (складуць Br324,50).

Сума штомесячнай дапамогі для догляду дзіцяці да 3 гадоў у Беларусі розняцца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця яна складае 35% сярэднямесячнага заробку работнікаў краіны, на другое і наступных дзяцей - 40%.

Дапамога на дзіця-інваліда прызначаецца і выплачваецца ў суме 45% сярэднямесячнага заробку незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям'і.

Апошнія навіны