BE RU EN

Збеглая з радзільні на 9-ым месяцы цяжарнасці жыхарка Гародні знойдзеная

  • 25.07.2016, 18:48

Цяжарная перададзеная медыкам.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Жанчына, якая знаходзіцца на дзявятым месяцы цяжарнасці, сама вярнулася дадому, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Міліцыя выявіла зніклую ў доме ў дачным кааператыве "Хімік", дзе яна прапісаная.

Высветлілася, што жанчына з асабістых прычын з'язджала ў Менск, хоць на такім тэрміне цяжарнасці пакідаць сцены медыянай установы было вельмі не рэкамендавана. У Гародню яна вярнулася на спадарожным транспарце.

Апошнія навіны